Гастрономический барьер
Всем известно, насколько китайская кухня отличается от славянской. Но, оказывается, большой проблемы в этом нет: — Спачатку я думаў, што жыццё тут будзе вельмі складаным, асабліва з улікам нашых з кітайцамі гастранамічных адрозненняў. Але ў выніку ўсё апынулася значна лягчэй. Кітайская ежа — рэч даволі цікавая і вельмі разнастайная.
Выяснилось, что некоторые блюда интересны самим китайцам, если они не типичны для их региона: — У іх краіне нават існуе такі тэрмін як «гастранамічны турызм». Гэта калі кітайцы з, напрыклад, паўднёвай часткі краіны едуць у паўночную каб паспрабаваць нешта з мясцовай кухні. Объяснить это можно огромной разницей в кулинарных традициях китайских регионов. На Северо-Востоке, например, кулинарных изысков не так много: — Як я ўжо казаў вышэй, я жыву ў Паўночна-усходняй частцы, і ежа тут з нашага пункту гледжання не вельмі экзатычная. Сярод маіх сяброў амаль усе прыстасаваліся вельмі хутка.
Опасности — в прошлом и стереотипах
Естественно, как и любого человека, отправившегося за границу, Андрея волновал вопрос безопасности: — Звычайна, Кітай успрымаецца намі са стэрэатыпнай пазіцыі, што там усё бруднае, хаатычнае і часам — небяспечнае. На самом же деле в Шэньяне все оказалось гораздо благополучнее: — Магчыма, трохі брудныя вуліцы ўвечары і будуць турбаваць вашае вока пад час вандроўкі, але бяспека — залатое правіла кітайскіх гарадоў і мястэчак. Можна зусім спакойна ісці па вуліцы пасярод ночы ці гуляць недзе ў парку — і цябе ніхто ніколі не патурбуе. Гэта абумоўлена даволі суворымі кітайскімі законамі.
Жаркий Юг, ледяной Север и древнейшая история
Кроме студентов по обмену, в Китай отправляются и туристы из Беларуси. Наш герой отмечает, что эта страна прекрасно подходит как для экскурсионных туров, так и для пляжного отдыха: — Кітай — краіна з амаль 5000-гадовай гісторыяй. Таму навокал вас заўсёды будуць нейкія гістарычныя экспанаты. Асабліва багата іх захавалася ў цэнтральнай і паўднёвай частках краіны. Полтора года не прошли для Андрея даром: он увидел воочию большинство знаковых достопримечательностей Китая.
— Кожны новы горад — гэта заўсёды новая прыгода. Можа вы захочаце схавацца ад зяцятага беларускага холаду — тады вам на востраў Санья, што месціцца на самым поўдні Кітая і дзе заўсёды лета. Яго яшчэ называюць кітайскімі Мальдзівамі. Можа вы любіце гісторыю і вас цікавяць рэшткі былой велічы старажытных цывілізацыяў? Тады трэба ехаць у горад Сіань, дзе ёсць знакамітае Тэракотавае войска і самы найбуйнейшы ў Азіі фантан. Найдется в Поднебесной место и для любителей зимних морозов и заснеженных городов. В таком случае, убежден Андрей, надо ехать в Харбин: — Пабудаваны пры Расійскай Імперыі, ён уяўляе з сабе архітэктурны помнік таго часу, сумесь кітайскіх традыцыяў будаўніцтва і еўрапейскай архітэктуры канца XIX-га стагоддзя. Адметны горад таксама тым, што там вось ужо на працягу больш чым 20 гадоў кожную зіму праводзіцца фэст снегу і лёду. Калі вас не пужаюць маразы, то можаце смела накіроўвацца глядзець на цэлы горад палацаў і замкаў, якія дэталёва зроблены і аздоблены навагоднім асвятленнем і дэкарацыямі.Высокий сервис и хорошее отношение
Андрей считает, что в Поднебесная может гордиться не только высоким уровнем безопасности, но и отличным сервисом. Объездив крупные города, студент уверен: о поездке в Китай пожалеть невозможно:
— У турыстычным плане Кітай — нязведаны край магчымасцяў. Пры гэтым ні ў якім разе нельга забываць пра такія гмахі кітайскай дзяржавы, як гарады Пекін, Шанхай і Ганконг (куды, дарэчы, вельмі хутка беларусам скасуюць візы). Там заўсёды можна здзейсніць добрыя закупы і таксама не бракуе гістарычных месцаў. Такім чынам, выбар за вамі. Пры гэтым таксама трэба адзначыць, што турыстычная галіна эканомікі ў Кітаі развіта вельмі добра. Дзе бы вы не былі — заўсёды сустрэнеце якасны сервіс і добрае стаўленне да вас з боку персанала.Китайская грамота
При всех позитивных обстоятельствах отдыха в Китае, есть нюансы, о которых стоит знать туристу, чтобы избежать проблем. Так, например, гостям КНР приходится трудновато без знания языка: — Адзіным пытаннем можа стаць лінгвістычнае, бо па-за межамі буйных гарадоў па-ангельску амаль ніхто не размаўляе. Существует также и бюрократический казус: не все отели имеют право принимать иностранцев: — Ў некаторых кітайскіх гасцініц няма ліцэнзіі на замежных турыстаў, таму лепей за ўсё загадзя звязвацца з гатэлем і удакладняць магчымасць вашага пражывання там.
Желтые соблазны
Если читатель подумал о цвете кожи, то это не совсем так. Хотя, конечно, он соответствующий. «Желтым» в Китае называют все, что связано с плотскими отношениями полов, а также рецепцией этого явления в культуре. Проституция запрещена Компартией, и потому услуга оказываются втихую. Иностранца, особенно одинокого, очень легко могут принять за секс-туриста: — У гатэлі кожны замежнік можа сутыкнуцца з упартым жаданнем персанала падкінуць яму «сяброўку» на вечар. Начное жыццё, дарэчы, таксама існуе і прадстаўлена шматлікімі клубамі і барамі. Ў якіх, дарэчы, ёсць усе тыповыя спакусы: цэны вас прыемна здзівяць, а жаданне мясцовых гарных хлопцаў ці прыгажунь з вамі пазнаёміцца можа для непадрыхтаванага чалавека стацца вельмі вялікай нечаканасцю.
Если же иностранец не интересуется ночными бабочками, те могут пойти на тактический маневр. Андрею с друзьями на собственном опыте пришлось испытать их хитрость: — Аднойчы мы з сябрамі пайшлі у караоке. І тут да нас падсядаюць прыгажуні, запрашаюць сфатаграфавацца разам. Ну, вядома, мы не супраць. Толькі здымаць скончылі, падыйшлі невядомыя кітайцы (мы здагадаліся, што гэта былі сутэнёры) і патрабавалі грошы. Кожны аддаў за здымак 100 юаняў (около 30 рублей — ред.). Спрачацца магчымасці не было: рызыка быць адлічанымі, калі б аб здымку даведалісь у ўніверсітэце, была вельмі рэальнай.
Похожие и разные
При всей афишируемой в СМИ схожести менталитета белорусов и китайцев (например, в скромности, трудолюбии и других положительных чертах), Андрей считает, что это не совсем так: — Усё ж у іх вельмі своеасаблівыя традыцыі, склад характару і жыццёвы лад. Але гэта зусім не значыць, што з імі цяжка ўсталяваць кантакт. Хутчэй наадварот: кітайцы вельмі імкнуцца мець як мага болей замежных сяброў. Ваш еўрапейскі знешні выгляд заўсёды будзе вуласнай візітнай карткай і магнітам для кітайскіх фотаздымачоў, накіраваных вас зняць проста на вуліцы. — Як я казаў вышэй, асноўным бар’ерам можа стаць мова, бо ангельскую ў Кітаі пакуль ведаюць кепска. Тым ня менш, пазнаёміцца будзе вельмі проста, асабліва таму, што кітайцы і кітаянкі шукаюць адносінаў (кожны па сваіх уласных матывах) з замежнікамі. Тут важна памятаць: што стаўленне да адносінаў у іх і ў нас месцамі даволі моцна адрозніваецца. Так, вам будзе значна цяжэй ажыццявіць нейкі хуткі раманчык з кітаянкай, бо яны звычайна мараць аб доўгіх адносінаў, павольна перацякаючых у шлюб.
Для бронирования тура в Китай обращайтесь к специалистам.
Пользуйтесь онлайн-подбором туров.