Два месяцы таму мы віншавалі Аляксандра Бяляна з перамогой у конкурсе «Рымскія канікулы». Конкурс быў арганізаваны радыё Юністар, а прыз — паездку ў Рым, пераможцу забяспечыла турыстычная кампанія Travel House. Малады чалавек, шчаслівы муж, прысвяціў сваёй жонцы Вользе серанаду, якую пачулі слухачы радыё Юністар 8 Сакавіка. І ўжо ў красавіку пара з дачкой Вікторыяй адправілася на тыдзень у сталіцу Італіі. Аб тым, як гэта было, і як правільна планаваць тур у Рым, яны распавялі спецыяльна для чытачоў блога Travel House.
Прадчуванне, якое спраўдзілася
Чым менавіта ўдалося заваяваць сэрцы слухачоў, Аляксандр дакладна не ведае. Але песню, якую выканаў на відэа, ён напісаў яшчэ тры гады таму. «Черный пояс твой, а любовь – чиста», — так у лірычнай форме малады чалавек звярнуўся да жонкі-каратысткі. І наконт твору было асобае прадчуванне.
– Калі мы даведаліся пра гэты конкурс, ідэя адразу ўзнікла, таму што песня ў прынцыпе была ўжо напісана даўно, калі мы толькі сустрэліся. Я кажу: Оля, ў нас шыкоўная песня, нам засталося толькі відэа зняць і ўсё, ляцім у Італію! Дарэчы, відэа мы знялі знянацку, паехалі, проста яна ў мяне сапраўды майстар па каратэ, ў залу заехалі, за 20 хвілінак знялі, я ўвечары ў праграмцы скляпаў гэты кліп, дык вось, лічыце, што на каленцы. Ну мы пасмяяліся, пасмяяліся, а потым…
А потым маладая сям’я даведалась аб выйгрышы. Адразу паверыць ў поспех было складана. Эмоцый хапіла б на доўгі час, але трэба было рыхтавацца ў шлях:
– Калі патэлефанавалі, сказалі, што мы перамаглі, гэта выглядала проста неверагодна. Ўсё роўна не верылася, так смешна было, што я нават хаваўся ў іншым пакоі, калі яны паведамлялі ў прамым эфіры, жонка нешта там крычала. Я скажу, што ўсведамленне перамогі, і нейкае такое прыемнае пачуццё, што мы сапраўды ляцім на іншы край света, пабачым неверагодныя рэчы, будынкі, і іншых людзей, прыйшло праз дні два. І мы ужо адно аному кажам: – Мы ляцім у Рым, так, мы ляцім у Рым!Дарэчы, Вольга раней ужо была ў Рыме, але часу паглядзець усё не хапіла, бо — спаборніцтвы. І вось, выпаў лёс прыехаць туды зноў, цяпер — у складзе маладой шчаслівай сям’і.
Тыдзень у Рыме
Калі ўтрох выязджалі ў Італію, падрыхтавалі план знаёмства з Рымам па днях. З гатэлем, які падабралі спецыялісты Travel House, сям’і вельмі пашанцавала: ён быў не ў цэнтры, але зусім побач ад метро, што зрабіла старажытныя славутасці дасяжнымі нават з маленькім дзіцём.
– З прычыны таго, што ў нас малое дзіцё, нам экскурсіі па Рыме былі непатрэбны. Але нам пашчасціла: ў Італіі працуе мой брат. Канешне, Рым шыкоўны, што можна з’ехаць з ранку, аб’ездзіць, увесь дзень катацца, глядзець, і не паспець тое, што запланаваў, — упэўнены Аляксандр.Нажаль, тыдзень — гэта вельмі кароткі тэрмін для знаёмства з такім старажытным горадам, але пераможцы паспелі зрабіць усё, што планавалі:
— На плошчы змарнавалі тры гадзіны, хутчэй давай паляцелі. І гэта ўлічваючы тое, што платна мы нікуды не заходзілі, напрыклад, Калізей мы абыйшлі, ў Ватыкане мы таксама проста пабывалі на гэтай вялічэзнай плошчы, побач там пахадзілі па ваколіцах Ватыкана, глядзелі ўсялякія будынкі, а калі, канешне, зайсці, ўсё пабачыць, тыдня, здаецца, не хапае. А нам, ў прынцыпе, такой праграмы хапіла.Сярод славутасцей, якія давялось пабачыць — Калізей, Ватыкан, плошчы Іспаніі, Венецыі, Фантан Трэві. Аляксандр адзначвае, што натоўпы турыстаў у Адвечным горадзе проста вялічэзныя: — У Ватыкане была чарга тысячы дзве. Мы нават на відэа здымалі, там плошча метраў якіх пяцьсот даўжынёю, і там вось тысячы людзей стаяць, мы, вядома, там не стаялі, проста знялі на відэа, пасмяялісь і пайшлі далей.
Старажытныя славутасці
На пытанне, што больш за ўсё спадабалася ў сталіцы, Вольга упэўнена кажа: – Сам факт, что мы в Риме! Яе супруг, у сваю чаргу, да гэтага часу моцна ўражаны шэдэўрамі старажытнай архітэктуры: – Для мяне гэта проста… Няма з чым параўнаць. Мой топ найбольш цікавых аб’ектаў – гэта Калізей, Ватыкан і фантан Трэві. А яшчэ шмат іншых будынкаў і помнікаў, якія ўражваюць не меньш за Калізей.
У Беларусі ўвесь час ішлі войны, і таму не захавалася гістарычнай спадчыны. А вось там можна адчуць чалавечую моц, творчыя здольнасці. Ты проста падыходзіш і думаеш: “Як вы гэта зрабілі тысячу год таму?”. Калі гэтага не ўбачыш, нават складана зразумець.
Зялёныя ўскраіны, каменны цэнтр
Вандроўнікі, калі аглядалі Рым, прыкмецілі цікавую асаблівасць: – У іх шмат зеляніны, ў тым ліку, на саміх дамах. Такое ўражанне, што ідзеш праз сад нейкі. Весь Рым ён маленькі такі, пяціпавярховікі – гэта стандарт, і з усіх паверхаў звісаюць нейкія расліны, кветкі, і таму вось усё зялёнае.
Ў цэнтры наадварот, там усё з камення, а ў спальніках – усё зялёнае. Нават не адчуваецца, што там пяць мільёнаў жыве. Здаецца, што проста, як Бабруйск які-небудзь. Не стварае ўражанне мегаполіса зусім.
Кранальныя вайскоўцы
Што датычыцца мясцовых жыхароў, то яны (абодва ў гэтым згодныя) адрозніваюцца ад беларусаў менталітэтам. Вольга лічыць, што каханне да дзяцей ўласціва амаль ўсім італьянцам, але ёсць і незразумелыя асаблівасці: — Видят ребенка, сразу кричат: — Бомбини! Нравится, видно, с детьми общаться… Но это с одной стороны, а с другой, не уступают места родителям в транспорте, не пропускают с коляской.
Цікава, што ўвагу да дзяцей выказваюць не толькі мінакі, але і вайскоўцы, якія ахоўваюць турыстычныя раёны горада. Так, з Белянамі нават адбылася кранальная гісторыя: — Мы ідзем, стаяць дзядзькі сур’ёзныя, са зброяй, проста коні, па два метры. Праходзім, немаўля нашае махае ім, і яны: — О, бамбіні! Пакідалі сваю зброю, і давай з малой цацкацца.
Да мора — на метро
Былі ў сямейнай вандроўцы і нечаканасці, але прыемныя. Напрыклад, іх вельмі задаволіла блізкасць да мора, на якую яны раней проста не разлічвалі. Вольга ў захапленні ўзгадвае: — Сначала мне представлялось, что добираться до моря сложно и далеко. А на самом деле туда ведет наземная ветка метро. Полчаса — и мы на пляже. Вот и получился тур в Италию с отдыхом на море. – Тое, што на метро можна трапіць да мора – гэта проста супер. Калі б на мінскам метро можно было трапіць да мора – было б проста шыкоўна, — дадае Аляксандр, — вада там, дарэчы, сцюдзёная, ніхто не купаецца. Я тады пакупаўся, канешне, і наша дачка завалілася ў мора, яе сбіла хваля, таму яна таксама пакупалася.
Зачараванні і расчараванні
— Пасля Рыму мы зразумелі, што Украіну можна браць ў Еўрасаюз, — жартуе Аляксандр, — дарогі нас крыху расчаравалі, яны зусім, як у нашых паўднёвых суседзяў. А яшчэ, як высветлілась, мінскім метро можна ганарыцца. Па меншай меры, ў параўнанні з рымскім: — Минское метро очень пафосное и помпезное, — адзначае Вольга, якая пераехала ў Беларусь з Кіева, — а в Риме все очень просто: узкие платформы, простые переходы, станции без всякого стиля и украшений. — Побывав в Италии, считаю, что там и хорошо в гостях, а в Минске жить все равно лучше, — упэўнена майстар спорта па каратэ, — мы благодарны и Travel House, и Юнистар за то, что сделали нам такой невероятный подарок. А Travel House еще спасибо за то, что сработали просто на «отлично», мы теперь всем рекомендуем, нам очень понравилось, что так оперативно подготовили поездку.Магчыма, да апошняга моманта Вы сумняваліся, што каханне творыць цуды, але прыклад сям’і Бяляноў не можа не ўразіць. Рабіце прыемнае каханым, і цуд абавязкова прыйдзе ў Ваша жыццё! А нашы спецыялісты заўсёды дапамогуць Вам адшукаць найлепшыя туры ў Рым!